30.04.2015 / 14:42

Стала вядома, дзе працуе «жанчына з чырвоным сцягам» Людміла Калантай 26

Мінчанка Людміла Калантай вядомая як «жанчына з чырвоным сцягам». На савецкія святы яна выходзіць на праспект Незалежнасці з камуністычнай сімволікай.

Фота Андрэя Лянкевіча.

Ад размоваў з журналістамі бабуля адмаўляецца. Чым яна займаецца па жыцці?

«Людміла Калантай працуе кур'ерам у агенцтве «Мінск-Навіны» ці ледзь не з самага яго заснавання ў 2001 годзе.

Практычна кожны дзень я бачу яе - бадзёрую, ветлівую, з пакетам тэрміновай карэспандэнцыі і нашымі выданнямі. Без сцяга, але ў пунсовым паліто і берэце. Дарэчы, яна вельмі камунікабельная, але калі справа даходзіць да інтэрв'ю, тут жа адмаўляецца: гэтая яе дзейнасць — для душы», — паведамляе газета «Вечерній Мінск».

Кожнага чалавека, які выходзіць на вуліцы Мінска з нацыянальным беларускім сцягам, затрымліваюць. З савецкім хадзіць дазваляецца.

ЯМ

0
Максiм / Адказаць
30.04.2015 / 14:48
Ужос! Северная Корея.
0
Маланка / Адказаць
30.04.2015 / 15:03
Падарыце ей серп з молатам у другую руку ! А фота - проста класссссссссс! Цікава гісторыя яго стварэння, фота-шоп ? ці сапраўднае - пусты горад, восеньскі туман і ...цётка са сцягам.... на фоне маўзалея
0
мясцовы2 / Адказаць
30.04.2015 / 15:28
Прэсс-канферэнцыю хоча, не меньш.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру