30.04.2015 / 17:57

«Мы не Расія!» — мінчукі аб «Рускім свеце» ВІДЭААПЫТАНКА 30

Учора падчас звароту да народа і парламента Аляксандр Лукашэнка агучыў два ўзаемавыключальныя параграфы датычна «Рускага свету»: паводле прэзідэнта, Беларусь адначасова і належыць, і не належыць да яго.

З гэтай нагоды журналісты «Нашай Нівы» пацікавіліся ў мінчукоў, ці адносяць яны Беларусь да «Рускага свету» і чаму. 

Варта адзначыць, што большасць апытаных увогуле не разумела, што значыць выраз «Рускі свет» і не магла нічога адказаць. 

Арцём Гарбацэвіч, Мікіта Недаверкаў

0
Francishak / Адказаць
30.04.2015 / 18:38
Fajna pershy chel skazau: "i pad skamejkami, i na skamejkah - "ruski mir"":))
0
касінер / Адказаць
30.04.2015 / 18:59
як бачыце мову высоўваюць як маркер рускага міру.
0
ЯНКА / Адказаць
30.04.2015 / 19:07
. Жыву ў цэнтры Масквы, можна сказаць, (пад -- закрэсьлена) ля крамлёўскага плоту. І да абарыгенаў, калі што, з гонарам кажу "Я -- ня рускі, і мне гэта не зразумела ў вашае рэспубліцы...". Менавіта рэспубліцы, бо Расея такая ж зь пятнаццаці "сястрыц", якая выляцела з СССР ранёў за нашу Беларусь :)). Хоць падсьвядома мрою: а каб вы! Каб вы стварылі Маскоўскую Народную Рэспубліку й выйшлі цяперака з гэтае РФ... І ніхто -- чуеце, ніхто -- ня выдаў мне, што беларусы -- тыя ж рускія. Намагалася, праўда, адна спадарыня сталага веку даводзіць, што мы тыпа "братья, так як восточьные словяне", покуль я не агрэў яе (чаму калом, што за дурныя думкі?) ведамі нашага славутага гісторыка й вампіроляга В.У.Дзеружынскага. Шрррррах!!! І будзь здароў, "старшая сястра", у сэньсі "брат"... .
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру