30.04.2015 / 20:38

Патрыярх Кірыл (Гундзяеў) наведае Беларусь 20—22 чэрвеня 17

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведае Беларусь 20—22 чэрвеня ў рамках мерапрыемстваў з нагоды 1000-годдзя смерці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

Пасяджэнне рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў з нагоды 1000-годдзя смерці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра адбылося сёння ў Савеце Міністраў Беларусі пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Наталлі Качанавай.

Як паведаміла прэс-служба ўрада, былі абмеркаваныя прапановы па праграме знаходжання Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які наведае Беларусь 20—22 чэрвеня, а таксама ход падрыхтоўкі міжнароднай навуковай канферэнцыі «Святы князь Уладзімір і хрост Русі: цывілізаваны выбар ўсходнеславянскага свету».

У пасяджэнні прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел, кіраўнік Службы пратаколу Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі протаіерэй Андрэй Мілкін, іншыя прадстаўнікі духавенства і органаў дзяржаўнага кіравання.

0
Фядута ўжо з Мінску / Адказаць
30.04.2015 / 21:02
Паважаныя калегі, а навошта хаміць? Я таксама не люблю патрыярха Маскоўскага, але ж... Ці вы і побач з іменем папы Францішка пазначаеце, што ен -- Бяргольа? Бо я у вас такога не чытаў. Дык навошта патрэбная "палітыка падвойных стандартаў"? Каб падкрэсліць, што прозвішча "Гундзяеў" ня вельмі добра гучыць? Дык мы з вамі насамрэч ня ведаем, як гучыць для гішпанскага ці італьянскага вуха прозвішча "Бяргольа".
0
Ranger / Адказаць
30.04.2015 / 21:10
А чаму ня Кіеў наведае? Уладзімір жа быў кіеўскім князем? А нам маскоўскае праваславіе мячом прынесьлі!
0
лабус / Адказаць
30.04.2015 / 21:17
Ну и чаго яны лезуць сюды , то начный вауки, то Гундяевы. Мабыць баяцца страць як Украину, а можа Путлер их сюды у камандыроуку напрауляе як у разведку.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру