30.04.2015 / 21:16

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка пераведзена з маскоўскай бальніцы назад у СІЗА

Надзею Саўчанку вярнулі з маскоўскай гарадской бальніцы №20 у СІЗА.

Цяпер яна знаходзіцца ў медсанчасці Матроскай Цішыні. Пра гэта паведамляе прэс-служба Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП). Кансіліум ацаніў стан Саўчанкі як здавальняючы. Раней адвакаты ўкраінкі паскардзіліся на тое, што ўмовы ўтрымання ў бальніцы нашмат горшыя за СІЗА.

Галоўны доктар 20-й гарадской бальніцы Масквы Андрэй Крапівін сказаў, што 20-я бальніца не мае дачынення да кепскіх умоў утрымання Саўчанкі ў стацыянары.

Нагадаем, Саўчанка была пераведеная з СІЗА «Матроская цішыня» ў 20-ю гарадскую бальніцу ў Маскве, у прыватнасці, у сувязі з нізкімі паказчыкамі цукру ў крыві.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру