30.04.2015 / 21:32

Кадыраў гатовы даць паказанні па справе забойства Барыса Нямцова 2

Пра сваю гатоўнасць даць паказанні Кадыраў заявіў у эфіры радыёстанцыі «Говоріт Москва».

Пры гэтым Кадыраў адзначыў, што яму цікава даведацца, якія менавіта паўсталі пытанні да яго ў адвакатаў, якія прадстаўляюць інтарэсы дзяцей Барыса Нямцова.

Пытанні да чэчэнскага лідара павінна ўсё ж такі фармуляваць следства, — сказаў «Эху Москвы» адвакат Вадзім Прохараў і дадаў, што адвакаты гатовыя дапамагчы гэтыя пытанні сфармуляваць.

Прохараў дадаў, што, верагодна, Рамзан Кадыраў зразумеў, што сітуацыя змянілася пасля яго гучнага «дазволу чачэнскім сілавікам адкрываць агонь на паражэнне па федэральных калегах».

Змяненне пазіцыі Рамзана Кадырава адзначыў і старшыня савета праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аляксандр Чаркасаў.

Старшыня партыі РПР-ПАРНАС Міхаіл Касьянаў таксама лічыць, што Кадырава трэба дапытаць па справе Нямцова.

Касьянаў дадаў, што дапытваць кіраўніка Чачні трэба выключна ў Маскве, бо тут знаходзіцца следчая група.

Пісьменнік і сатырык Віктар Шандаровіч адзначае, што гэтую заяву Кадырава вельмі складана каментаваць.

У грамадскасці няма ніякай інфармацыі, што насамрэч адбываецца ва ўладзе.

Шандаровіч дадаў, што далей усё будзе залежыць ад таго, хто і як будзе дапытваць Кадырава, ці будзе гэта зроблена «для галачкі» ці насамрэч.

0
фцф / Адказаць
30.04.2015 / 22:33
пакуль у якасьці сьведкі?
0
L. / Адказаць
30.04.2015 / 22:50
Забойства, а дакладней паказальнае пакаранне Б. Нямцова, глыбока закранула мае пачуцці, абразіла маю веру ў дабро і справядлівасць, Мне балюча ўсведамляць, што я больш не пачую інтэрв'ю гэтага чалавека Асабіста прашу Р. Кадырава сказаць нам праўду, разумею што гэта цяжка
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру