Прэзідэнты Расіі, Украіны, Францыі Уладзімір Пуцін, Пётр Парашэнка і Франсуа Алянд, а таксама канцлер ФРГ Ангела Меркель па тэлефоне абмеркавалі сітуацыю ва Украіне.

«Баявыя сутыкненні пад Марыупалем і данецкім аэрапортам павінны спыніцца,

мірнае ўрэгуляванне ў зоне напружанасці мае абсалютны прыярытэт», — абвясціў Елісейскі палац пасля тэлефонных перамоваў 30 красавіка.

Са свайго боку афіцыйны прадстаўнік ураду ФРГ Штэфэн Зайберт паведаміў, што ўдзельнікі тэлефонных перамоў пагадзіліся з «неабходнасцю стабілізацыі хісткага перамір'я на ўсходзе Украіны і працягу падкантрольнага адводу цяжкай тэхнікі».

Прадугледжана таксама дэмілітарызацыя Шырокіна, якое знаходзіцца на лініі фронту, і аднаўленне абмену ваеннапалоннымі, передае Deutsche Welle. 

Падчас перамоў лідары чатырох дзяржаў сышліся ў меркаванні, што асноўная роля ў паляпшэнні сітуацыі і падтрыманні рэжыму спынення агню на ўсходзе Украіны належыць АБСЕ. На іх думку, прадстаўнікам місіі неабходна прадаставіць свабоду дзеянняў, якая патрэбна для выканання пастаўленых задач. Таксама яна павінны мець магчымасць ствараць новыя пункты для назірання.

Паведамляецца, што Расія, Украіна, Францыя і Германія дамовілася аб правядзенні ў бліжэйшыя дні сустрэч чатырох рабочых груп па Украіне, што азнамянуе пераход да палітычнай стадыі рэалізацыі мінскіх пагадненняў.

Склад падгруп ўжо заяўлены усімі бакамі перамоваў, аднак дакладная дата наступных мінскіх кансультацый пакуль не вызначана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?