30.04.2015 / 22:09

Ярмошына: Прэзідэнцкія выбары — гэта заўсёды спроба Захаду змяніць наш палітычны курс 6

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі — гэта заўсёды спроба змены палітычнага курсу, заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына 30 красавіка на сустрэчы з прадстаўнікамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Вялікая цікавасць да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі з боку краін як блізкага, так і далёкага замежжа выклікана перш за ўсё асобай галоўнага кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы, якой з'яўляецца дзейны прэзідэнт, сказала Ярмошына.

«Магутным еўрапейскім гульцам, і перш за ўсё галоўнаму гульцу — Злучаным Штатам, няўгодная яго цікавая і харызматычная асоба, — заявіла кіраўнік ЦВК. — Чаму? Таму, што ўсе дзяржавы, якія блізкія да Расіі і з'яўляюцца яе найбліжэйшымі саюзнікамі, заўсёды знаходзяцца ў полі незадаволенасці больш магутных дзяржаў, якія плятуць інтрыгі супраць Расійскай Федэрацыі. Таму выбары ў нашай краіне — гэта заўсёды спроба змены палітычнага курсу». 

Кіраўнік ЦВК падкрэсліла, што «за тымі хваляваннямі, якія правакуе правядзенне выбараў, заўсёды стаіць арганізацыя».

«Калі мне кажуць, што ў Кіеве на Майдан народ сцякаўся па ўласнай волі, я гэта ўспрымаю як трызненне і глупства, якое выказваюць або наіўныя людзі, або дурні, — сказала яна.

— Няма ніякай выпадковай, стыхійна сфарміраванай волі народа. Можа, там, дзе праходзяць галодныя бунты, дзе не хапае прадуктаў, нейкая частка хатніх гаспадынь могуць выйсці з каструлямі на вуліцу. Але, у прынцыпе, усе хваляванні, няхай і дастаткова сур'ёзныя, заўсёды арганізуюцца і адбываюцца за чые-небудзь сродкі, і да гэтага, вядома, прыцягваюцца міжнародныя сілы».

Паводле слоў Ярмошынай, цікавасць да беларускіх выбараў перш за ўсё выкліканая тым, што знешніх партнёраў «заўсёды цікавіць, хто ж прыйдзе да ўлады і які курс будзе ў транзітнай краіны, краіны, якая займае важнае геапалітычнае становішча, найбліжэйшага саюзніка Расіі». 

«У гэтым і спроба паўплываць на гэтыя працэсы, прымусіць уладу дзейнічаць у тым ці іншым ключы, які будзе даспадобы еўрапейскім гульцам», — дадала яна.

0
фцф / Адказаць
30.04.2015 / 22:29
"П-выбары ў Беларусі - гэта заўсёды спроба Захаду або ўсходу зьмяніць наш палітычны курс"... , але ніяк не спроба тутэйшага насельніцтва хоць крыху на яго паўплываць.
0
Янка / Адказаць
30.04.2015 / 23:11
Для гэта і існуе апазіцыя каб змяніць палітычны курс а не плескаць у далоні дыктатару!
0
110136 / Адказаць
01.05.2015 / 07:21
Выборы и должны менять пи власть и курс. Странно ,что предизбиркома не знает этого
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру