У Беларусі плянуецца пабудаваць аўтобусны завод. Пра гэта заявіў сёньня міністар прамысловасьці Анатоль Русецкі на паседжаньні калегіі Мінпраму.

«Мы мусім прыняць такое рашэньне, нам давядзецца будаваць аўтобусны завод», — сказаў ён. Мяркуецца, што магутнасьць новага прадпрыемства складзе 3 тысячы машын у год. На стварэньне вытворчасьці спатрэбіцца 100 мільёнаў даляраў.

Анатоль Русецкі адзначыў, што існая вытворчасьць аўтобусаў на Менскім аўтамабільным заводзе ня можа цалкам забясьпечыць патрэбы рынку.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0