30.04.2015 / 22:13

У Франкфурце-на-Майне паліцыя прадухіліла ісламісцкі тэракт 3

Паводле прадстаўніка пракуратуры Франкфурта-на-Майне, у ноч на чацвер, 30 красавіка, паліцэйскі спецназ затрымаў падазроных мужа і жонку, перадае Deutsche Welle.

У іх кватэры была знойдзеная прыдатная да выкарыстання бомба. Пакуль незразумела, ці планавалі гэтыя двое падарваць яе падчас традыцыйнага велапрабегу вакол Франкфурта 1 мая.

Вобшук у кватэры тэрарыстаў. Фота www.dw.de

Паводле газеты Die Welt, адзін з арыштаваных меў кантакты з салафіцкімі групоўкамі ў Франкфурце-на-Майне і тэрарыстычнай сеткай «Аль-Каіда».

Сілавікі сачылі за адным з падазраваных, калі той вывучаў лясны ўчастак па маршруце велапрабегу.

Пасля гэтага было прынятае рашэнне затрымаць падазроную пару.

У кватэры затрыманых, акрамя бомбы, было знойдзена выбуховае рэчыва, аўтаматычная вінтоўка і боепрыпасы.

Прадстаўнік пракуратуры пацвердзіў, што знойдзена таксама вялікая колькасць перакісу вадароду, якая з'яўляецца базавай субстанцыяй для вытворчасці выбухоўкі.

Затрыманыя муж і жонка патлумачылі наяўнасць вялікай колькасці перакісу вадароду тым, што сабраліся чысціць сажалку ў садзе.

0
фцф / Адказаць
30.04.2015 / 22:31
а бомба - глушыць рыбу ва ўжо пачышчанай сажалцы...
0
facebook.com/ruslan.zgolich www.facebook.com/ksenia.lihodedova / Адказаць
01.05.2015 / 00:10
Да ладно - жалко. что раскрыли моих(!) Героических Партизан, которые восстали против античеловечного проголливудского запада с их "ценностями" типа! А я так давно тех готовил выступить!!!...
0
Справядливая / Адказаць
01.05.2015 / 01:33
Малайцы: усё пад татальным кантролем!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру