30.04.2015 / 22:30

Ярмошына: Выбарчае заканадаўства змяняцца не будзе 3

Змены і дапаўненні ў Выбарчы кодэкс уносіцца не будуць, заявіла 30 красавіка ў Мінску на сустрэчы з прадстаўнікамі БРСМ старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

«Мы прытрымліваемся рэкамендацый міжнародных арганізацый, якія гавораць пра тое, што выбарчае заканадаўства не павінна мяняцца напярэдадні выбараў, — сказала Ярмошына. — Палітычныя гульцы, якія збіраюцца браць удзел у выбарчай кампаніі, павінны да выбараў падрыхтавацца, вывучыць змены і правілы гульні.

Калі мы нешта зменім перад выбарамі, то паставім людзей у нязручнае становішча.

Напрыклад, у нас адменена дзяржаўнае фінансаванне кандыдатаў. Яны павінны самі збіраць свой фонд, а для гэтага патрэбна падрыхтавацца, хаця б сабраць людзей або юрыдычных асоб, гатовых ахвяраваць сродкі ў гэты фонд. Таму выбарчае заканадаўства мяняцца не будзе».

На думку кіраўніка ЦВК, кожная выбарчая кампанія — гэта вопыт, які паказвае, што і дзе трэба або не трэба мяняць. 

«Менавіта гэтыя выбары, цалкам магчыма, паслужаць асновай для змены выбарчага заканадаўства ў наступным, — зазначыла Ярмошына. — Але як прафесійны юрыст магу сказаць: я супраць чахарды з заканадаўствам. Я мяркую, што законы павінны быць стабільныя, а выбарчыя законы павінны быць стабільныя ўдвая».

0
Лявон / Адказаць
01.05.2015 / 09:24
А гэта спадарыня вельмі і вельмі дрэнная навіна.
0
байкот / Адказаць
01.05.2015 / 11:10
Нихто на вашы клоунские выбары ицци не будзе
0
ada / Адказаць
01.05.2015 / 12:36
Змены нязручны не выбарцам, а тым хто ў нас бязсменна пераабіраецца і трымаецца за ўладу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру