Пацешны эпізод здарыўся перад пачаткам матча БАТЭ—«Гомель» 27 красавіка. Ахвярай чырлідаркі стаў 37-гадовы капітан барысаўцаў Зміцер Ліхтаровіч. Відэа гэтага моманту стала самым папулярным у Беларусі за канец красавіка.

Перад пачаткам матча 3-га тура чэмпіянату Беларусі чырлідарка, уцякаючы з поля, паслізнулася. У выніку ў ненаўмысным падкаце яна збіла 37-гадовага футбаліста. Ён зрэагаваў на сюрпрыз прафесійна. «Капітана БАТЭ Дзмітрыя Ліхтаровіча не заспець знянацку нічым. Гэта вопыт!» — жартуе клуб у сваім ЮТуб-канале.

Трыбуны добра павесяліліся. На вынік жа самой гульні інцыдэнт не паўплываў. Самы моцны клуб Беларусі заканамерна перамог на класе 2:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?