Абраз Дзевы Марыі, якая аплаківае свайго забітага сына, Ісуса Хрыста, толькі што зьнятага з крыжа, праявіўся на адным з схілаў прамысловага кар’еру «Каменка» ВРУП «Крычаўцэмэнтнашыфэр», паведаміў карэспандэнту БЕЛТА вядучы інжынэр прадпрыемства па інфармацыйнай рабоце Аляксандар Балдоўскі.

Паводле ягоных словаў, цудоўная праява ўзьнікла непадалёк ад сьвятой крыніцы, дзе, верагодна, калісьці стаяла праваслаўная каплічка, а, магчыма, і цэркаўка. Пабачыў і сфатаграфаваў гэтую азнаку кіроўца кар’ернага самазвалу Канстанцін Смаляк яшчэ летась улетку, калі стаяў пасьля дажджу пад пагрузкай. Але паведаміў кіраўніцтву прадпрыемства толькі цяпер.

Паводле загаду генэральнага дырэктара «Крычаўцэмэнтнашыфэра» Мікалая Дудыкі працы каля гэтага крэйдавага схілу спыненыя й прынятыя захады па захаваньні абразу.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0