На днях быў прызначаны новы рэктар Менскіх духоўных школ.

Ім стаў ігумен Іасаф Морза, які дагэтуль займаў пасаду інспэктара Духоўнай акадэміі і сэмінарыі.

Нагадаем, што пасада рэктара вызвалілася пасьля таго, як у сьнежні былы кіраўнік навучальнай установы архімандрыт Леанід (Філь) быў прызначаны япіскапам Рэчыцкім.

Ігумен Іасаф нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Ракітна (Лунінеччына). Скончыў БДУ (1993), Менскую духоўную сэмінарыю (1997), багаслоўскі факультэт Афінскага ўнівэрсытэту (2003). Кандыдат багаслоўя (2003). Зьяўляецца выкладчыкам патралёгіі і літургікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?