01.05.2015 / 15:32

«Хайль Ле Пэн!» — удзельніцы Femen папсавалі свята Марын Ле Пэн ВІДЭА 5

Лідара французскага «Нацыянальнага фронту» назвалі «галоўным фашыстам».

Удзельніцы руху Femen зрабілі спробу перашкодзіць Марын Ле Пэн ускласці вянок да помніка Жанны д'Арк ў Парыжы, паведамляе Le Figaro.

Некалькіх напаўаголеных актывістак, спіны і грудзі якіх упрыгожвалі надпісы «Ле Пэн - галоўны фашыст», аператыўна скруціла ахова, піша Lenta.ru.

Пасля гэтага яшчэ тры удзельніцы Femen паспрабавалі перашкодзіць Ле Пэн выступаць з прамовай на плошчы Оперы. Узброіўшыся мегафонамі, з балкона аднаго з дамоў яны віталі лідара нацыяналістычнай партыі жэстамі часоў нацысцкай Германіі. На грудзях у актывістак Femen было напісана Heil le Pen. Акцыю спынілі супрацоўнікі службы бяспекі.

Дзень Жанны д'Арк адзначаецца сябрамі «Нацфронта» у якасці партыйнага свята з 1989 года па ініцыятыве стваральніка партыі і бацькі цяперашняга яго лідара Жан-Мары Ле Пэна. Сам заснавальнік партыі не ўдзельнічаў у дэманстрацыі, але затым з'явіўся на плошчы ля помніка нацыянальнай гераіні Францыі. Адсутнасць Жан-Мары Ле Пэна звязваюць з астуджэннем яго адносін з дачкой, што адбыўся на фоне яго заяў аб Другой сусветнай вайне, якія не адпавядаюць курсе партыі пад кіраўніцтвам Марын Ле Пэн.

0
sotona / Адказаць
01.05.2015 / 16:18
kahau ix!
0
Антось / Адказаць
01.05.2015 / 18:08
Сапрауды дурныя.
0
Перад усім / Адказаць
01.05.2015 / 18:57
Сёння дзень цыцак, хто не любіць цыцкі стаўце +)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру