Пасольства Расіі ў Германіі накіравала ў МЗС ФРГ ноту пратэсту, у якой асудзіла адмову ва ўездзе членам міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Рускія матацыклісты». Пра гэта гаворыцца на сайце МЗС Расіі.

Тром грамадзянам Расіі, якія маюць дзейныя візы, адмовілі ва ўездзе ў Германію 30 красавіка ў берлінскім аэрапорце Шэнефельд. «Пасля працяглай працэдуры высвятлення асобы, праверкі сапраўднасці дакументаў і віз расійскім грамадзянам было заяўлена пра немагчымасць перасячэння нямецкай мяжы са спасылкай на пагрозу грамадскай бяспецы, якая ад іх сыходзіць, і загадана вярнуцца ў Расію бліжэйшым авіярэйсам», - адзначаецца ў паведамленні расійскага знешнепалітычнага ведамства.

«Рускія матацыклісты» — гэта менш вядомы мотаклуб, члены якога з'яўляюцца таксама членамі «Начных ваўкоў», а ў Германію яны ехалі ў межах мотапрабегу «Дарогамі Перамогі» праз Беларусь, Польшчу, Чэхію, Аўстрыю, Германію. Але шэраг краін адмовілі байкерам ва ўездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?