01.05.2015 / 19:17

У Нью-Ёрку памёр пляменнік Якуба Коласа Аляксандр Міцкевіч 11

Сумная вестка прыйшла з Нью-Ёрка. 28 красавіка памёр пляменнік Якуба Коласа грамадскі дзеяч Аляксандр Міцкевіч.

фота з фэйсбука Канстанціна Лашкевіча

Аляксандр Міцкевіч нарадзіўся у вёсцы Мікалаеўшчына ў сям’і Міхаліны Міцкевіч, сястры Якуба Коласа, у 1919 г.

Напярэдадні Другой сусветнай вайны скончыў настаўніцкія курсы і працаваў настаўнікам у Жыгалкаўскай вясковай школе. У 1944 г. выехаў на эміграцыю: Аўстрыя — Францыя — Бельгія. Спрабаваў вучыцца на філасофскім аддзяленні Лювенскага ўніверсітэта, але не скончыў яго.

У 1955 г., атрымаўшы запрашэнне ад дзядзькі — Міхася Міцкевіча (брата Якуба Коласа) — перабраўся ў ЗША. Жыў у Нью-Ёрку.

Быў сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання, уваходзіў у Галоўную ўправу арганізацыі, кіраўніцтва Нью-Ёрскага аддзелу. Ад 1965 г. быў сябрам рэдкалегіі ды распаўсюднікам газеты «Беларус».

У 1980—1990-х выдаваў бюлетэнь «Весткі й паведамленьні Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА». Радны БНР.

Глядзі таксама: Як Коласаў пляменнік стаў завадатарам беларусаў у ЗША

0
гедрас / Адказаць
01.05.2015 / 19:22
царство небесное...
0
Anatol Starkou / Адказаць
01.05.2015 / 19:53
Гэтая сумная навіна прыйшла да мяне два дні таму праз е-майл ад унука спадара Аляксандра Міцкевіча, які паведаміў аб смерці дзеда. У мяне толькі цёплыя ўспаміны аб гэтым чалавеку, я шмат разоў сустракаў яго на беларускіх імпрэзах у Нью Ёрку, фатаграфаваў яго, і памятаю, як заўсёды ён прыносіў на сустрэчы беларусаў Нью Ёрка якія-небудзь беларускія кніжкі, раздаваў іх нам або яны ў вольным доступе ляжалі на стале, і кожны мог узяць кнігу сабе. Ў мяне ёсць цікавы мой здымак спадара Аляксандра ў саламянай беларускай шляпе і ёсць здымак, які маім фотаапаратам зрабіў Зянон Пазьняк, на якім я і спадар Аляксандр Міцкевіч. Нажаль, я не магу паехаць сёння ў царкву і на пахаванне, бо гэта адбудзецца не ў Нью Ёрку. Светлая памяць аб спадару Аляксандру застанецца са мной назаўжды.
0
Лявон / Адказаць
01.05.2015 / 21:17
Мае спачуванні родным,сябрам,знаемым. Шкада,што добрыя людзі пакідаюць нас, аднак у сэрцах яны заужды з намі. Вечная,сьветлая памяць спадару! НЯХАЙ ПУХАМ БУДЗЕ ЯМУ ЗЯМЛЯ ЗА УСЕ ДОБРАЕ, ШТО ЕН РАБІУ ЛЮДЗЯМ!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру