Па стане на 14.00 1 мая 2015 года ў «Каменным Логу» на выезд з Беларусі чакалі ў чарзе 190 легкавых аўтамабіляў і 100 грузавых аўтамабіляў, у «Катлоўцы» - 110 легкавых і 120 грузавых. Больш спакойная сітуацыя ў пункце пропуску «Беняконі» - 50 легкавых і 40 грузавых аўтамабіляў.

Як паведаміў Auto.Tut.by прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, узрослая плынь аўтатранспарту з Беларусі ў Літву звязаны з майскімі святамі, а таксама музычным фестывалем «Belarus Alternative 2015», што праходзіць у Вільні.

«Для паездкі на фэст беларусам не трэба было атрымліваць візу - толькі прад'явіць білет. Многія скарысталіся прадстаўленай магчымасцю, тым больш - наперадзе тры выходныя», - растлумачыў прадстаўнік ДПК.

Па словах Аляксандра Цішчанкі, Дзяржпагранслужба прыкладае ўсе намаганні, каб справіцца з плынню машын. «Рэкамендуем кіроўцам выбіраць маршруты руху з улікам аператыўных звестак, з якімі можна азнаёміцца на нашым сайце, або патэлефанаваць на гарачую лінію ДПК. Да таго ж якраз сёння мы пачалі тэставаць сістэму электронных чэргаў - яна дазволіць не стаяць у чарзе, а перасекчы мяжу, прыехаўшы да вызначанага часу», - параіў ён.

Нагадаем, беларускія памежнікі запусцілі сэрвіс электроннага браніравання чаргі: цяпер прайсці мяжу можна ў загадзя запланаваны час, без сюрпрызаў і чэргаў. Эксперымент па функцыянаванні сістэмы электроннай чаргі праводзіцца ў пункце пропуску «Каменны Лог».

Інфармацыя пра чэргі ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу абнаўляецца на інтэрактыўнай карце кожныя дзве гадзіны. У Дзяржпагранкамітэце рэкамендуюць кіроўцам выбіраць маршруты руху з улікам аператыўных дадзеных.

Тэлефон гарачай линіі ДПК: +375 (17) 216-26-12

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0