Экіпажы паветраных суднаў завяршылі трэніроўкі на базе сваіх воінскіх часцей. Авіяцыйная тэхніка, якая ўдзельнічае ў парадзе, перабазавалася на аэрадром Мачулішчы, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

30 красавіка на аэрадром у Мачулішчах прызямліліся бамбавікі Су-34 з 47-га змешанага авіяцыйнага палка 105-й змешанай авіяцыйнай дывізіі 1-га камандавання ВПС і СПА Заходняй вайсковай акругі Узброеных сіл РФ. Інжынерна-тэхнічны склад, што абслугоўвае гэтыя самалёты прыбыў на ваенна-транспартным самалёце Іл-76.

Да параду будуць праведзены некалькі трэніровак, падчас якіх пілоты адпрацуюць пытанні ўзаемадзеяння ў складзе паветранага эшалона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?