01.05.2015 / 20:29

У Глыбокім да 1 Мая паставілі «ідэалагічна правільны» помнік 60

Калі пачынаць загінаць пальцы і лічыць, то ў Глыбокім, аказваецца, са два дзясяткі помнікаў і скульптурных кампазіцый. Засталося яшчэ два з трох некалі помнікаў Леніну, ёсць Дзяржынскі (насупраць калоніі), Езус і самарыцянка, помнік барону Мюнхгаўзену, Алея Славы…

Да 1 Мая Глыбокае папоўнілася яшчэ адной скульптурай — рабочага з сярпом і молатам. Усталявалі яе насупраць хлебазавода, а можна сказаць, што і насупраць малочна-кансервавага камбіната. То бок паміж двума прадпрыемствамі. Скульптуру прыцягнулі з бліжэйшай вёскі Зарубіна, дзе яна стаяла насупраць канторы калгаса.

Калгас даўно зліквідавалі, то й скульптура сталася вёсцы не патрэбнай.

Прычым тут ідэалогія? Проста, такія «помнікі» ва Украіне, ды і ў краінах былога сацлагеру, на заканадаўчым узроўні, альбо даўно дэмантавалі ці цяпер дэмантуюць. А ў нас яшчэ пакуль ставяць!

Уладзімір Скрабатун

0
Мікалай / Адказаць
01.05.2015 / 20:59
Якая ганьба для Глыбокага і ўсёй нашай краіны!!!
0
Аматар фальклёру / Адказаць
01.05.2015 / 21:05
Хочаш, жні, а хочаш куй - атрымаеш толькі...
0
Лявон / Адказаць
01.05.2015 / 21:12
Ну так хочуць назад... Можа хопіць гэтых саукоу,імпэрый? Жыць па-чалавечы,паважаць народы,традыцыі,культуру,мову і працаваць Не дыктаваць із Крамля,як патрэбна жыць,а жыць у павазе да усіх.. НЕ-ВАЙНЕ,ДА-МІРУ!
Паказаць усе каментары/ 60 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру