Пачынаючы з 1 мая польска-беларускую мяжу можна перасекчы праз рачны памежны пункт Рудаўка-Лясная на Аўгустоўскім канале.

Да канца верасня турысты на каяках або маламерных суднах змогуць такім чынам праплысці з Польшчы ў Літву праз Беларусь.

Каб перасекчы мяжу ў Рудаўцы, палякам трэба будзе мець пры сабе пашпарт, беларускую візу і поліс — усё гэта можна зрабіць у Беластоку. Трэба таксама паведаміць пра запланаванае перасячэнне мяжы па вадзе каменданту памежнай службы ў Пласкай не пазней як за 2 гадзіны да пачатку сплыву па рацэ.

Памежны пераход у Рудаўцы будзе працаваць да 1 кастрычніка. Польска-беларускую мяжу можна перасякаць з 7 раніцы да 7 вечара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?