Землятрус у Непале, што адбыўся 25 красавіка, паменшыў вышыню Эверэста.

Пра гэта са спасылкай на дадзеныя адразу некалькіх груп навукоўцаў, піша газета The Huffington Post.

Пасля катаклізму вышыня самай высокай гары свету зменшылася на цалю (2,54 сантыметра). Высновы навукоўцаў заснаваныя на даных еўрапейскага спадарожніка «Вартавы-1», які праходзіў над Эверэстам 29 красавіка.

У сваю чаргу супрацоўнік Аб'яднанага інстытута даследаванняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя прафесар Роджэр Білхам (Roger Bilham) ацэньвае страты ў вышыні ў адзін-два міліметры. Затое, па яго даных, горны масіў Анапурна, што таксама ў Гімалаях, вырас у выніку землятрусу на 20 сантыметраў.

Германскі аэракасмічны цэнтр таксама прыйшоў да высновы, што частка зямной паверхні ў раёне Катманду памерам 55 на 18 міль (прыкладна 88,5 км на 29 км, больш за 2,5 тыс. кв. км) паднялася на тры футы (каля 91 сантыметра) ад ранейшага ўзроўню.

Усе навукоўцы тлумачаць змяненне рэльефу паслабленнем напружання зямной кары пасля падземных штуршкоў.

Да землятрусу геалагічная платформа была ў напружанні, як сціснутая гумка, а пасля ўдару стыхіі «расслабілася».

Гэта і прывяло да зменаў вышыні паверхні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?