Колькасць рамеснікаў у Беларусі ў студзені—сакавіку павялічылася на 46% у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Так, у першым квартале гэтага года ў цэлым па рэспубліцы зарэгістравалася 4070 новых рамеснікаў, што складае 46% ад агульнай колькасці фізічных асоб, якія ажыццяўлялі рамесную дзейнасць у 2014-м.

Па стане на 1 студзеня 2015 года ў Беларусі ажыццяўлялі дзейнасць 8776 рамеснікаў.

Дзейнасць рамеснікаў рэгулюе ўказ ад 16 мая 2005 года №225 «Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?