ria.ru

ria.ru

Як вядома, да юбілею Перамогі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ініцыяваў праект «Кветкі Вялікай Перамогі», сімвалам якога стаў цвет яблыні са стужкай колераў дзяржаўнага сцяга. Старт патрыятычнаму праекту быў дадзены ў студзені 2015 г. на з'ездзе грамадскага аб'яднання і падтрыманы Аляксандрам Лукашэнкам.

«У дачыненні да георгіеўскай стужкі, у дачыненні да праекта, акцыі Расійскай Федэрацыі — ні забароны, ні нейкіх санкцый тут не накладалася і не будзе абмежаванняў», — заявіў Бузоўскі.

Гэтую заяву ён зрабіў у інтэрв'ю праграме «Карціна свету», паказаным у суботу на канале «РТР-Беларусь».

Між тым Бузоўскі падтрымаў прапанаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі сімвал Перамогі — цвет яблыні з чырвона-зялёнай стужачкай.

«Тое, што абраны яшчэ адзін знак, каб падкрэсліць наша стаўленне — краіны, не асобна ўзятай арганізацыі — да Вялікай Перамогі, заслугоўвае прызнання і павагі», — сказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі. «Што датычыцца нашых сімвалаў, то яны былі, ёсць і будуць развівацца», — працягнуў ён.

Бузоўскі выказаў здагадку, што георгіеўская стужка можа стаць часткай якога-небудзь праекта грамадскай арганізацыі або палітычнай партыі.

«Гэта рух, які сёння мае месца і не выклікае сёння адкідання. Гэта наш баявы досвед, баявая рэліквія, частка ордэнаўскіх планак, частка стужачкі на марфлоце, гэта сімвалізм, які нас аб'ядноўваў. Непрыняцця зусім няма», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?