Карыстальнік Macaroni2552 апублікаваў на Reddit незвычайны здымак гары Рэйнір над Сіэтлам, ЗША.

Іншыя карыстальнікі пазітыўна ацанілі фота, але адзначылі: эфект выкліканы вялікім набліжэннем камеры і кадраваннем выявы.

На самой справе, гара Рэйнір выглядае, напрыклад, так альбо так.

Спячы стратавулкан Рэйнір — найвышэйшая з Каскадных гор. Пік знаходзіцца на 4392 м над узроўнем мора. Лічыцца адным з самых небяспечных для людзей вулканаў праз магчымасць сходу лахараў — патокаў бруднай лавы. У зоне найбольшай небяспекі пражываюць каля 150 тысяч чалавек, у Сіэтле ў 87 км ад вулкана пражываюць больш за 600 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?