Арганізацыя па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе /АБСЭ/ не вышле назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбары ў Расею, якія прызначаны на 2‑га сакавіка. Сваё рашэньне АБСЭ матывуе абмежаваньнямі, накінутымі расейскімі ўладамі.

У лісьце ў Дзяржаўную думу старшыня Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Горан Ленмаркэр зазначыў, што арганізацыя адмаўляецца высылаць назіральнікаў па некалькіх прычынах, у прыватнасьці, па прычыне абмежаваньня колькасьці прадстаўнікоў місіі АБСЭ.

Агулам за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Расеі будуць сачыць 350 назіральнікаў, якіх запрасілі расейскія ўлады.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0