08.02.2008 / 10:16

Беларусь гатова аб’явіць мараторый на сьмяротную кару 41

Такую думку выказаў старшыня пастаяннай камiсii па заканадаўстве i судова‑прававых пытаньнях ППНС Аляксандар Архiпаў.


Такую думку выказаў старшыня пастаяннай камiсii па заканадаўстве i судова‑прававых пытаньнях ППНС Аляксандар Архiпаў.

Беларусь гатова аб’явіць мараторый на прымяненне смяротнай кары. Такую думку ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў старшыня Пастаяннай камiсii па заканадаўству i судова‑прававых пытаннях Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Аляксандр Архiпаў. Пры гэтым ён не выключыў неадназначнай рэакцыi грамадства ў выпадку ўвядзення мараторыю на прымяненне смяротнай кары.

«Грамадства, якое на рэферэндуме выказалася за захаванне смяротнай кары, можа не зразумець яе адмены. Нельга, клапоцячыся аб злачынцах, забываць пра пацярпелых, iх родных i блiзкiх», — сказаў парламентарый.

Калi ў 2007 годзе было вынесена толькi 3 смяротныя прыгаворы, то былi гады, калi iх колькасць дасягала 47—48.

zvyazda.minsk.by

0
Саянаў / Адказаць
08.02.2008 / 23:32
Я дык за тое,каб захаваць вышэйшую меру.А вось жонка маё меркаваньне не падтрымлівае.Кажа,што пры нашых цяперашніх служках закону,шмат невінаватых могуць пацярпець...Мусіць яна мае рацыю,а я - не.
0
liberal to Sajanau / Адказаць
09.02.2008 / 00:22
A Vy, tavarysz Sajanau, naogul jakija kasztounasci spaviadajecie? Eurapejskija demakratycznyja ci to azijackija despatycznyja? Vy za Belarus u Europie ci za Belarus u Azii? Vaszaja zonka, na moj pogliad, znaczna bolsz za Vas cyvilizavany czalaviek
0
Кнехт / Адказаць
09.02.2008 / 00:28
Трэба спачатку установы адпаведныя адкрыць, персанал падрыхтаваць, вопыт замежны вывучыць, а то створаць такі ад, што людзі самі прасіцца будуць пад расстрэл. Калі нас на волі за людзей не лічаць, дык я ўяўляю, што адбываецца на зоне.
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру