08.02.2008 / 10:46

Знойдзены апошні прыстанак «галубкі» Каліноўскага 6

Радкі «Марыська Чарнаброва, галубка мая» Каліноўскі прысьвяціў Марыі Ямант. Допіс з блоґу Беларуская Нацыянальная Памяць


Беларуская Нацыянальная Памяць даўно мела жаданьне адшукаць магілу таямнічай Марыські, сяброўкі кіраўніка нацыянальна‑вызвольнага паўстаньня 1863 г. у Беларусі Кастуся Каліноўскага. Гэта ёй прысьвяціў ён свой адзіны вядомы верш. І вось 6 лютага пахаваньне Марыі Ямант было знойдзена на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.

На жаль, зьвестак пра Марыю Ямант маем пакуль няшмат. Нявеста Каліноўскага нарадзілася ў 1842 годзе (раней лічылася, што год яе нараджэньня 1843). Прымала ўдзел у паўстаньні разам са сваім братам, які быў блізкім сябрам Каліноўскага і за ўдзел у паўстаньні быў закатаваны. Рэпрэсіі закранулі і Марыю. Да сярэдзіны 1870‑х гадоў яна была разам з сям’ёй у ссылцы ў Сібіры. У 1874 г. Марыя Ямант вярнулася з высылкі і доўгі час заставалася самотнай, захоўваючы вернасьць памяці свайму нарачонаму. Ужо у сталых гадах яна выйшла замуж за былога паўстанца Войцеха Дмахоўскага. Памерла ў Варшаве 3 верасьня 1908 году ва ўзросьце 66 гадоў. Раней дата сьмерці была невядомая беларускім гісторыкам.


Беларуская Нацыянальная Памяць, Blogger.com

0
ПБН / Адказаць
08.02.2008 / 10:58
Пацверджваецца толькі думка, што русіны ў паўстанні ўдзел не бралі.
0
51191716 / Адказаць
08.02.2008 / 17:19
Знайшлі сякеру ў гумне http://arkushy.narod.ru/kalinouski/asoby/jamantm.htm
0
zihzah / Адказаць
09.02.2008 / 15:03
ПБН, я зараз акурат чытаю дзёньнікі паплечнікаў Урублеўскага аб падзеях канца 1863 г. Там расказваецца, як мясцовая ludność ruska памагала паўстанцам, прыводзяцца песенькі паўстанцаў (па-беларуску, дарэчы), расказваецца пра дзейнасьць побач з oddziałami litewskimi русінскіх атрадаў, як, напрыклад, konny oddział ruski hr. Ponińskiego
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру