08.02.2008 / 11:41

Сяргей Калякін: «У кастрычніку мы можам прачнуцца ў іншай дзяржаве». 15

7 лютага Міністэрства юстыцыі адклікала з Вярхоўнага суду пазоў аб ліквідацыі Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ).

7 лютага Міністэрства юстыцыі адклікала з Вярхоўнага суду пазоў аб ліквідацыі Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ).

Пазоў аб ліквідацыі ПКБ паступіў у Вярхоўны суд 29 сьнежня. У пазове адзначалася, што нават пасьля пісьмовых папярэджаньняў, камуністы працягвалі парушаць заканадаўства. Гэта значыць. Працягвалі сваю дзейнасьць пасьля таго, як 2 жніўня Вярхоўны суд прыпыніў дзейнасьць ПКБ тэрмінам на 6 месяцаў. У прыватнасьці, у правіну ставіўся ўдзел у палітычнай кампаніі “Эўрапейскі марш”, а таксама ўдзел лідэра ПКБ Сяргея Калякіна ў зьезьдзе Партыі эўрапейскіх левых у Празе.

Камуністы, у сваю чаргу, палічылі, што яны выправілі ўсе парушэньні, такую інфармацыю яны і прадставілі Мін’юсту. У адказе Міністэрства адзначаецца:

«У ПКБ значна палепшылася арганізацыйная праца, у тым ліку рэгістрацыя і пастаноўка на ўлік арганізацыйных структур партыі. Наведзены парадак ва ўліку сяброў партыі і вядзеньню справаводзтва. Прыведзеныя ў адпаведнасьць з заканадаўствам адрасы аргструктур. Што да некаторых парушэньняў у дзейнасьці, то, як растлумачылі кіраўнікі партыі, яны шчыра памыляліся і лічылі магчымым іх зьдзяйсьняць без намеру ігнараваць рашэньне суду».

Лідэр ПКБ Сяргей Калякін сказаў наступнае адносна рашэньня Мін’юсту:

«Гэта добрая падзея. Мы заўсёды гаварылі пра тое, што ніякіх падставаў для ліквідацыі партыі няма. Станоўча адкліканьне пазову аб ліквідацыі ПКБ можна разглядаць і ў агульным кантэксьце падзеяў, якія адбываюцца ў краіне. На сёньняшні дзень вызваленыя чатыры зь сямі палітвязьняў. Я мяркую, што цяпер зьявіліся новыя магчымасьці для разьвіцьця незалежнага грамадзтва. Калі такія працэсы будуць працягвацца, а восеньню пройдуць дэмакратычныя выбары, то ўжо ў кастрычніку мы маем шанец прачнуцца ў іншай дзяржаве. Разам з тым ёсьць магчымасьць, а ёсьць рэальнасьць, і яшчэ ня вядома, якім шляхам разьвіцьця пойдзе ўлада».

Зьміцер Панкавец

0
bL8dy_R8ts / Адказаць
08.02.2008 / 13:46
Сярожа, табе ўжо даўно пара прачнуцца дзе-небудзь у Сібіры. Там усё табе сваё, рАдное. Камунізм - гэта ж самае страшнае што было у Беларусі. І во ж іхніва друкуе такіх **************....
0
Брат Казюліна / Адказаць
08.02.2008 / 13:53
Хачу прачнуцца ў іншай дзяржаве...
0
S / Адказаць
08.02.2008 / 14:29
Камунізм - гэта ж самае страшнае што было у Беларусі. І во ж іхніва друкуе такіх **************.... А што Вы, сп. bL8dy_R8ts, прапануеце? Замоўчваць тэмы, якія могуць камусьці не спадабацца, як тое было пры зьненавідных Вам камуністах. То чым Вы лепш за іх? За цяперашніх цэнзараў?Вашыя наезды на газэту нават нясьмешныя. А вось камэнтар аднаго спадара пра асобаў месяцу: "Заклікаю удзельнікаў апытання патрабаваць зняцця Алехна. Лічу яго уключэнне памылкай рэдакцыі. Герой месяца -- Жалезьнічэнка!!! Двух меркаванняў быць не можа". Ну што за пэрлы -- "заклікаю патрабаваць", "Лічу памылкай рэдакцыі", "Двух меркаванняў быць не можа". Савецкая мова.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру