Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт распаўсюдзіў заяву пра працяг дзейнасці дзеля Беларусі, нягледзячы на змены.

«З самага заснавання ЕГУ ў 1992 годзе Універсітэт быў створаны і працягвае існаваць дзеля Беларусі», — сцвярджаюць аўтары заявы.

«Трансатлантычная супольнасць донараў падтрымлівае ЕГУ шляхам фінансавання прыблізна дзвюх трацін бюджэту Універсітэта. Яны робяць гэта таму, што вераць у беларускую місію Універсітэта, які дае адукацыйную альтэрнатыву студэнтам менавіта з Беларусі. Яны таксама вераць у неабходнасць даць шанец нашым студэнтам і выпускнікам, якія звярнуліся да ЕГУ па альтэрнатыву, што ёсць адначасова еўрапейскай і беларускай», — тлумачаць яны. 

Праз падтрымку донараў беларускія студэнты атрымліваюць зніжку на навучанне, а частка іх — дадатковую фінансавую падтрымку.

Прыводзяцца наступныя лічбы:

  • Больш за 95% студэнтаў ЕГУ — беларусы.
  • Больш за 95% асноўнага прафесарска-выкладчыцкага складу і больш за 60% адміністрацыйных супрацоўнікаў — беларусы.
  • Больш за 60% студэнтаў пражывае ў Беларусі (тут і далей паводле ўласнага апытання 2014 года).
  • Больш за 90% з іх сцвярджаюць, што менавіта ЕГУ дапамог ім дасягнуць поспеху.
  • Амаль 70% з іх упэўненыя, што ЕГУ натхніў іх быць больш актыўнымі, больш за 70% — што ЕГУ навучыў іх цаніць беларускую спадчыну.

«Як і любая актыўная арганізацыя, ЕГУ змяніўся і працягвае мяняцца, — пішуць у заяве. — Нашая мэта — палепшыць якасць акадэмічных прапаноў і грамадскіх паслуг. Часам перамены вельмі цяжкія і не настолькі спакойныя, як многія таго б хацелі. Але ёсць нешта, што ніколі не зменіцца — гэта абавязак, які стаіць перад ЕГУ: наблізіць Беларусь да Еўропы, а Еўропу — да Беларусі».

Ліст падпісаны менеджарам па камунікацыі і каардынатарам па развіцці ЕГУ Вільмай Венцкутаніце.

***

Прызначэнне новым рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту амерыканца Дэвіда Поліка выклікала неадназначную рэакцыю ва ўніверсітэце і за яго межамі. Праціўнікі прызначэння баяцца, што ўніверсітэт згубіць сваю «беларускасць».

Пад зваротам за захаванне «беларускага сэрца» ЕГУ ў снежні 2014 года падпісаліся 40 дзеячоў грамадства і культуры. У маі 2015 года 57 дзеячоў грамадства і культуры заклікалі стварыць Нацыянальны ўніверсітэт у дадатак да ЕГУ.

Чытайце таксама:

Полік: Дэфіцыт бюджэту ЕГУ 1 млн еўра, плануецца прыцягваць студэнтаў з іншых рэгіёнаў

ЕГУ на 3-м месцы ў рэйтынгу найлепшых недзяржаўных універсітэтаў Літвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?