Ала Жалезьнічэнка сёньня атрымала пастанову Савецкага суду Гомеля дзе адзначаецца, што рашэньне аб прызыве яе сына Зьмітра ў войска прыпыненае яшчэ 1 лютага.

Ала Фёдараўна тэлефанавала ў Жлобінскую вайсковую частку, дзе служыць Зьміцер, там пра рашэньне суду нічога ня чулі. У частцы жанчыне паведамілі, што ня могуць вызваліць хлопца ад вайсковай службы, пакуль ня будзе адпаведнага рашэньня гомельскага ваенкамату.

Тым часам ў ваенкамаце ваенны камісар Вячаслаў Цацарын скептычна паставіўся да рашэньня суда. «Ён зазначыў, што рашэньне датуецца 1 лютага, а прызыў скончыўся 31 студзеня, і «цягнік сышоў», - кажа Ала Фёдараўна. Яна таксама зазначыла, што сёньня зрабіла некалькі дзясяткаў тэлефанаваньняў, але нічога не дало плёну.

На заўтра, 9 лютага, прызначана прысяга, і калі Зьміцер яе прыме, сытуацыя з вызваленьнем значна ўскладніцца.


Зьміцер Жалезьнічэнка — 20‑гадовы моладзевы актывіст Партыі БНФ. Увосень 2007 году студэнт‑выдатнік матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту быў адлічаны з вучобы. Пасьля чатырох месяцаў разьбіральніцтваў, 16 студзеня 2008 году Зьміцер быў адноўлены ў ВНУ. Але праз тыдзень, 23 студзеня, яго адлічылі паўторна. 25 студзеня Зьміцера Жалезьнічэнку забралі ў войска і накіравалі ў Жлобін у вайсковую частку чыгуначных войскаў.

Раней на прызыўной камісіі Жалезьнічэнка заявіў, што жадае служыць у вайсковай частцы, дзе загады аддаюцца па‑беларуску. Ён накіраваў заяву ў Кастытуцыйны суд з просьбай разгледзяць на адпаведнасьць Канстытуцыі палажэньні Закону «Аб агульнай вайсковай павіннасьці і вайсковай службе», згодна зь якімі ў салдатаў тэрміновай службы няма права карыстацца па ўласным выбары дзяржаўнай (беларускай) мовай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?