08.02.2008 / 15:13

Міністэрства сувязі зноў ушчувае апэратараў на «Б» 1

Апэратары сотавай сувязі «БеСТ» і «БелСел» ня выканалі паказчыкі па паслугах сувязі, а іх фінансавы стан у крытычнай сытуацыі, заявіла намесьніца міністра сувязі й інфарматызацыі Ларыса Лабковіч.


Апэратары сотавай сувязі «БеСТ» і «БелСел» ня выканалі паказчыкі па паслугах сувязі, а іх фінансавы стан у крытычнай сытуацыі, заявіла намесьніца міністра сувязі й інфарматызацыі Ларыса Лабковіч.

Намесьніца міністра адзначыла, што гадавое заданьне па аказаньні платных паслуг насельніцтву сотавы апэратар «БеСТ» выканаў на 13%, а «БелСел» — на 58%. Пры гэтым спн. Лабковіч удакладніла, што кампаніі атрымалі заданьні з улікам іхніх жа прапановаў.

Па стане на пачатак году «БеСТ» абслугоўвае 181,6 тысяч абанэнтаў, сетка апэратара пакрывае 24% тэрыторыі Беларусі. Абанэнцкая база «БелСел» складае 92,7 тысяч карыстальнікаў, ахоп тэрыторыі — 52,5%.

У лідэра рынку, расейска‑беларускага апэратара МТС абанэнцкая база 3,8 мільёнаў чалавек, пакрыцьцё тэрыторыі — каля 88%, а гадавы прыбытак (за выняткам плацяжоў) — каля 392 мільёнаў даляраў у эквіваленце.

СП, паводле БелаПАН

0
Z / Адказаць
08.02.2008 / 16:28
И при чём здесь Мининформации?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру