08.02.2008 / 16:09

У КДК абвяргаюць інфармацыю аб атручэньні Зянона Ломаця парамі ртуці 4

«Зянон Ломаць здаровы і цяпер працуе ў сваім кабінеце», — заявілі ў прэс‑службе КДК.


Зянон Ломаць

У прэс‑службе Камітэта дзяржаўнага кантролю абверглі інфармацыю, распаўсюджаную некаторымі інтэрнет‑СМІ, аб атручэнні кіраўніка КДК Зянона Ломаця парамі ртуці. «Зянон Ломаць здаровы і цяпер працуе ў сваім кабінеце», — заявілі БелаПАН у прэс‑службе КДК.

СМІ, у прыватнасці, паведамлялі, што Зянон Ломаць у сваім рабочым кабінеце знайшоў шарыкі ртуці, а праз некаторы час «адчуў сябе дрэнна і звянуўся па медыцынскую дапамогу», пасля чаго ўрачы дыягнаставалі ў яго атручэнне. У кабінеце кіраўніка КДК была нібыта знойдзена разлітая ртуць (каля кілаграма), пары якой і выклікалі атручэнне.

Паведамлялася таксама, што стан здароўя З.Ломаця невядомы, што распачата крымінальная справа па факце замаху на яго і праводзіцца расследаванне.

БелаПАН

0
Scooter / Адказаць
08.02.2008 / 17:48
Пра іртуць та абверглі, а вось пра палоній - не.... Дыма без вагню не бывае...
0
Кнехт / Адказаць
08.02.2008 / 19:39
Нешта я не зразумеў: Ломаць "махнуў" памылкова кіло ртуці і і яго нават не званітавала?
0
Барвінак / Адказаць
08.02.2008 / 19:57
Камітэту глыбкага бурэння дарогу перайшоў Ломаць, схацеў, каб яму паведімілі, адкуль нерухомасці столькі ў іхных супрацоўнікаў.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру