З 11 мая будзе арганізавана спагнанне платы за паркоўку аўтамабіляў на вул. Рэвалюцыйнай, Камсамольскай, Інтэрнацыянальнай.

Як паведаміў галоўны інжынер ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Пётр Пруднікаў, усяго прадугледжана арганізаваць 694 машына-месцы. Як і ў іншых зонах платнай паркоўкі, пакінуць тут аўтамабіль на 1 гадзіну будзе каштаваць 10 тысяч рублёў. Прымаць аплату будуць паркаматы, якія працуюць на сонечных батарэях. Прычым да 16 чэрвеня — толькі наяўнымі грашыма. А затым пачне дзейнічаць спосаб аплаты з дапамогай банкаўскіх пластыкавых карт.

Абсталяванне забяспечана праграмным комплексам па кантролі за аплатай. Гэта значыць, супрацоўнік ГУ «Паркоўкі сталіцы», узброены планшэтам, зможа праверыць, разлічыліся вы за паркоўку аўто ці не. Каб аплаціць занятае машына-месца, трэба ў паркоматы ўвесці 5 лічбаў дзяржнумара машыны і ўнесці адпаведную суму. Акрамя таго, у новай зоне платнай паркоўкі будуць дзейнічаць усе ўкаранёныя раней спосабы аплаты, якімі карыстаюцца на іншых сталічных аўтаматызаваных паркоўках: з дапамогай адпраўкі SMS, USSD-запытаў і набыцця картак паркоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?