Прэзідэнт Беларусі сваім указам адобрыў заключэнне шляхам абмену нотамі міжурадавага пагаднення з Латвіяй аб узаемных паездках грамадзян. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Пагадненне прадугледжвае, што грамадзянам дзвюх краін, асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі або Латвіі, і асобам, якія маюць статус неграмадзяніна Латвійскай Рэспублікі, будуць выдавацца візы з правам знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы другога боку да 180 дзён на працягу года (90 дзён на працягу паўгода) з даты першага ўезду.

Грамадзяне Беларусі і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі, не падлягаюць рэгістрацыі на тэрыторыі Латвіі. Грамадзяне Латвіі, асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі, і асобы, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, вызваляюцца ад рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі на тэрмін да 30 дзён з даты ўезду пры наяўнасці міграцыйнай карткі, аформленай пры ўездзе ў нашу краіну.

Кампетэнтныя органы дзвюх дзяржаў бесперашкодна прымаюць назад на тэрыторыю сваёй краіны любую асобу, якая знаходзіцца на тэрыторыі другой дзяржавы, у рамках дзеяння пагаднення.

Акрамя таго, пагадненнем устанаўліваюцца катэгорыі асоб, якія маюць права ўезду і выезду без віз, выпадкі і парадак выдачы шматразовых віз тэрмінам дзеяння да 1 года, віз тэрмінам дзеяння не больш як 15 сутак, бясплатных віз.

Заключэнне пагаднення дасць магчымасць вызначыць парадак узаемных паездак грамадзян дзвюх краін ва ўмовах уступлення Латвіі ў Шэнгенскую зону.

Цяпер пагадненне часова прымяняецца да яго ўступлення ў сілу.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0