У аўторак увечары адбылася сустрэча галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» зь лідэрам Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам. А.Дынько паінфармаваў А.Мілінкевіча пра сытуацыю вакол «Нашай Нівы» і расказаў пра ідэю ўнясеньня газэты ў «Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва» ЮНЭСКА.

А.Мілінкевіч выказаў салідарнасьць з газэтай і паабяцаў інфармаваць міжнародную супольнасьць пра сытуацыю з газэтай. У прыватнасьці, ён будзе ўзьнімаць гэтае пытаньне ў часе візыту ў Нарвэгію, які распачынаецца ў сераду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0