У Дзень Перамогі закрываць рух транспарту пачнуць у 05.00. Пра гэта паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.

«У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 9 мая 2015 года будзе закрывацца рух усіх відаў транспарту на наступных участках Мінска: у 05:00 з ваеннага гарадка «Уручча» пачне рух механізаваная калона ваеннай тэхнікі. Яна будзе рухацца па вуліцах Заснавальнікаў, Старынаўскай, па праспекце Незалежнасці, вуліцах Сурганава, Куйбышава, Багдановіча да праспекта Машэрава. Рух будзе перакрывацца паэтапна па ходзе перамяшчэння тэхнікі. Пасля праходжання калоны рух на гэтых участках будзе аднаўляцца», — расказала Таццяна Харлінская.

Пасля прыбыцця калоны ваеннай тэхнікі на праспект Машэрава будзе закрыты рух транспарту на ўчастку дарогі ад вуліцы Чырвонай да вуліцы Ціміразева. «Пачатак правядзення парада войскаў Мінскага гарнізона і тэатралізаванага спартыўна-маладзёжнага шэсця запланаваны на 11.00. Пасля завяршэння мерапрыемстваў тэхніка рушыць назад па наступным маршруце: праспект Машэрава — вуліца Ціміразева — вуліца Арлоўская — плошча Бангалор — вуліца Сурганава - праспект Незалежнасці — вуліца Старынаўская — ваенны гарадок «Уручча». Рух на гэтых участках таксама будзе паэтапна перакрывацца», - растлумачыла кіраўнік прэс-службы.

З-за ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з 7:30 будзе закрыты рух усіх відаў транспартных сродкаў па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Я.Купалы да вуліцы Казлова, а таксама па вуліцы Захарава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Першамайскай і па вуліцы Кісялёва ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Чырвонай. Пасля завяршэння мерапрыемства рух на гэтых участках будзе аднаўляцца.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам улічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту руху, выбіраць аб'язныя шляхі, а таксама не паркаваць свой уласны транспарт паблізу названых участкаў. Улічваючы, што цэнтральная частка горада будзе паэтапна перакрывацца, рэкамендуем кіроўцам 9 мая скарыстацца паслугамі метрапалітэна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?