08.05.2015 / 19:55

Ярмошына: «Пасля вайны мой бацька ваяваў з «бендэраўцамі» на Львоўшчыне» 54

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына расказала рэсурсу «Спутнік» пра свайго бацьку-вайскоўца.

Паводле яе слоў, бацька, Міхаіл Гаркавенка, быў артылерыстам. «Самая яркая гісторыя, якую я запомніла з яго рэдкіх успамінаў, гэта аповяд пра раненне і шпіталь, у якім знаходзіліся такія ж цяжка параненыя байцы», — расказала Ярмошына.

У бацькі было настолькі моцнае сківічнае раненне, што яго адправілі ў шпіталь у Ташкент. Было вельмі голадна, распавядаў ён дачцэ, параненых у шпіталі кармілі кашай, якая складалася з вады і рысу. «Бацька пасля Ташкента рыс наогул не еў ніколі - ні плоў, нічога. І ён распавядаў, што для таго, каб выжыць, байцы, у якіх было імянная зброя, стралялі чарапах. Гэта ж быў Ташкент, пустыня, стэпы, чарапах было шмат. І вось з іх варылі наварысты суп», - адзначыла кіраўнік ЦВК.

«Яшчэ быў аповед мамы пра бацьку. Паводле яе слоў, у выніку кантузіі ён быў нейкі перыяд глуханямым. І былі моманты, распавядала мама, калі ён хацеў пакончыць з сабой. Але потым паступова вярнулася гаворка, а потым і слых вярнуўся. І паволі сышла безвыходнасць», — працягнула Ярмошына.

Яшчэ адзін дзіцячы ўспамін: яна ніколі не бачыла, якія ў бацькі былі зубы. «Потым я зразумела, што зубы ў яго былі жалезныя. Ён быў маладзейшы за маму на тры гады, і ў той час яму было крыху за дваццаць», — распавяла яна.

Бацька таксама распавядаў ёй, што за ўсё ваенныя гады чалавека забіў толькі адзін раз. «Я яму кажу — як адзін раз? Ты ж камандаваў артылерыйскай батарэяй?! Ён казаў: не, калі з гарматы страляў, іх не бачыў, але аднойчы была штыкавая атака, і я забіў штыком ворага. Вось і ўсё апавяданні», - адзначыла Ярмошына.

Бацька кіраўніцы ЦВК ваяваў на Украінскім фронце, вайна для яго скончылася ў Венгрыі, у яго медаль за вызваленне Будапешта. «Пасля вайны ён ваяваў з бендэраўцамі ў Львоўскай вобласці», успамінае Лідзія Ярмошына. Менавіта так, пра «бендэраўцаў» піша «Спутнік».

«Бацька памёр 11 гадоў таму. Мае бацькі развяліся, калі ім было пад 60 гадоў. Гэта было 38 гадоў таму, у той, год, калі нарадзіўся мой сын. Яны зусім не пасавалі адзін аднаму. Тата проста загуляў пад старасць гадоў. І ў 57 ён быў цікавы мужчына з подпалкоўніцкай пенсіяй, з машынай… Увогуле, зайздросны жаніх. І ў іншым шлюбе ён паспеў адзначыць сярэбранае вяселле», — падзялілася Ярмошына.

* * *

Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай

0
руцінец / Адказаць
08.05.2015 / 19:59
Ну и што?
0
Янка / Адказаць
08.05.2015 / 20:02
Карацей бацька быў акупантам і карнікам, УПА бараняла свю зямлю а не напала на Разанчшыну, ніякой розніцы няма паміж гітлераўскімі і сталінскімі акупантамі.
0
Міцяй / Адказаць
08.05.2015 / 20:08
Ну і чым яна хваліцца? Тым, што яе бацька быў бальшавіцкім карнікам? Няма ў гэтым нічога геройскага і цікавага...
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру