08.02.2008 / 21:18

«Я – легенда» Экранізацыя страшнага раману Рычарда Мэтсана 2

Апошні чалавек на Зямлі не адзін...

poster Я – ЛЕГЕНДА (Я – легенда / I Am Legend)
ЗША, 2007, каляровы, 101 хв.
Рэжысэр: Фрэнсіс Лоўрэнс
Ролі выконваюць: Ўіл Сьміт, Аліса Брага, Чарлі Тэган, Салі Рычардсан
Жанр: Жудасная фантастыка паводле аднайменнага раману Рычарда Мэтсана
Прэміі: Намінацыі на прэміі “Візуальных эфэктаў”, намінацыя на найлепшую ролю гільдыі кінаактораў, намінацыя за найлепшы гук (прэміі “Сатэліт”)
Адзнака: 6,5

Вакцына ад раку сталася вірусам, які зьнішчыў чалавецтва й пераўтварыў людзей у платажэрных крывасмокаў. Апошні чалавек на Зямлі (Ўіл Сьміт) мае імунітэт, днём спрабуе знайсьці лекі, а ўначы барыкадуецца ў хатнім бункеры…

Трэцяя экранізацыя знакамітага раману Рычарда Мэтсана (першыя дзьве – “Апошні чалавек на Зямлі” 1964 і “Чалавек Амэга” 1971). Стужка Фрэнсіса Лоўрэнса, кліпмэйкера, які паставіў фільм “Канстантын” зроблена з улікам катастрофнікаў – і зомбі-карцінаў, што ня ёсьць дзіўным. Раман Мэтсана ўжо натхняў Джорджа Рамэра на культавую “Ноч жывых мерцьвякоў” (1968), якая сталася пачаткам сучаснага зомбі-канону.

Мёртвы горад, зарослы травою і дрэвамі, дзікія жывёлы – алені й львы, і зубастыя трупы ў цемры – агрэсіўныя і галодныя.

Самотны Ўіл Сьміт трымае карціну – размаўляе з манэкінамі й трызьніць мінулым. Ягонае сутыкненьне з жывой жанчынай – мэханічна-зьляканае й надрыўнае – гэта сапраўдны кашмар нароўні зь цішынёю гораду.

Фінал стужкі – патасна-саладжавы, які кардынальна розьніцца ад раману.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

0
pan Brudas / Адказаць
11.02.2008 / 00:50
Мая сваячніца, якая працуе касіркай у кінатэатры распавяла, як да яе падышлі двое падлеткаў і спыталіся пра гэты фільм: "А гэта не пра Лукашэнку часам?"
0
wint / Адказаць
11.02.2008 / 11:15
Стужка вельмi прымiтыўная. Я разумею, канешне, што гэта фантастыка, але разлiчаная яна пэўна на прагляд з папкорнам i нiяк iнакш. Самотны герой кожны дзень шпацыруе па мертваму i зруйнаванаму гораду, але калi вяртаецца дахаты, атрымлiвае ўсе выгоды: i электрычнасьць, i вада гарачая i сьцюдзеная, i каналiзацыя. Нiбы ў старым савецкiм анэгдоце: «Калi адключаць электрычнасьць тэлевiзар будзем глядзець пры сьвечках». Прымiтыў…
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру