09.05.2015 / 11:21

Лукашэнка: Урокі вайны забытыя — зноў бярэ верх не сіла права, а права сілы 3

Памятаць трагічныя ўрокі Другой сусветнай вайны заклікаў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ваенным парадзе ў гонар 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

«У вялікі і светлы пераможны майскі дзень многім здавалася, што вайна ніколі не вернецца. Але новыя часы не прынеслі чалавецтву збавення ад войнаў.

Сёння мы бачым: трагічныя ўрокі вайны забытыя. Зноў бярэ верх не сіла права, а права сілы. Зноў ірвуцца снарады, палаюць пажары і гінуць людзі», — адзначыў Лукашэнка. 

І свет, і Еўропа набліжаюцца да небяспечнай рысы, сказаў беларускі кіраўнік. Паводле яго меркавання, цяпер як ніколі важна памятаць урокі Вялікай Айчыннай. «Памятаць пра гэтыя ўрокі павінны і палітыкі, і кіраўнікі, і народы. Найважнейшы з гэтых урокаў такі: няма нічога больш каштоўнага за мір, — сказаў Лукашэнка. —

Ніякія амбіцыі, ніякія разлікі, ніякія інтарэсы не вартыя таго, каб прыносіць ім у ахвяру чалавечыя жыцці». 

Як падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы, усім цяперашнім палітычным лідарам, несумненна, будзе карысны мудры вопыт кіраўнікоў краін антыгітлераўскай кааліцыі. «Яны змаглі пераадолець непрымірымыя ідэйныя рознагалоссі і разам перамаглі фашызм. Лічу глыбока сімвалічным, што на нашым парадзе ўрачыстым маршам разам з беларускімі воінамі пройдуць прадстаўнікі ўзброеных сіл Расіі і Злучаных Штатаў Амерыкі», — падкрэсліў Лукашэнка. 

У той жа час, прадоўжыў ён, на парадзе ў Маскве чаканілі крок беларускія армейцы, дэманстравалася тэхніка, створаная пры ўдзеле беларускіх прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу. 

Лукашэнка адзначыў, што Вялікая Перамога ў вайне падарыла ўсяму свету жыццё і свабоду. «Да Перамогі нас правялі чатыры гады жорсткай барацьбы, крыві і ахвяр. Шлях ад Брэсцкай крэпасці да Берліна быў не па-чалавечы цяжкім. Галоўны ўдар фашыстаў прыняла на сябе беларуская зямля. Тут разыграліся найбольш жорсткія і трагічныя падзеі пачатку вайны. Менавіта тут, на зямлі Беларусі, быў пахаваны гітлераўскі план маланкавай вайны і закладзены падмурак будучай Вялікай Перамогі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 

«У тыле ў вермахта быў адкрыты другі фронт — фронт народнай партызанскай вайны. Больш за паўмільёна нашых суайчыннікаў сталі народнымі мсціўцамі. Яны бязлітасна білі акупантаў, ачышчалі ад іх родную зямлю. Да канца 1943 года большая частка тэрыторыі Беларусі кантралявалася народнымі мсціўцамі. Ворагі кідалі супраць нас сотні тысяч карнікаў. Яны дзейнічалі з варварскай першабытнай жорсткасцю, раўнавалі з зямлёй нашы гарады і вёскі, вешалі, расстрэльвалі і палілі жывымі нашых жанчын, дзяцей і старых. З намі вялі вайну на поўнае знішчэнне. Нас не зламалі, мы выстаялі і перамаглі! Але ў гэтай бітве Беларусь панесла велізарныя страты, і гэты страшны боль не можа загаіць нават час», — сказаў Лукашэнка.

0
Сил нет тебя терпеть / Адказаць
09.05.2015 / 12:00
Точно, ты уже столько набрал силы и злобы.
0
Алег / Адказаць
09.05.2015 / 13:29
А сам, усё сваё царстванне ў Беларусі на насіллі пабудаваў. Ну ў яго адносна сваёй персоны канешне не лічыцца, гэта недзе там і нехта.
0
Н.М. / Адказаць
09.05.2015 / 14:10
А я паверыў бы АГЛу.. Калі б на трыбуне побач стаялі афіцыйна ім запрошаныя Пазьняк, Чыгір, Домаш, Ганчарык, Мілінкевіч, Статкевіч, Някляеў і г.д. Не? Ну то і неча лепятаць пра мудрасьць палітыкаў антыгітлераўскай кааліцыі...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру