09.05.2015 / 18:24

У Мінску 30 мая і 12 чэрвеня будзе абмежаваны продаж алкаголю 2

У Мінску 30 мая і 12 чэрвеня будзе абмежаваны продаж алкаголю. Пра гэта гаворыцца ў рашэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым партале.

Продаж алкагольных напояў будзе абмежаваны з-за «Апошняга званка» і правядзення выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Мінска. Выключэннем будзе раздробны гандаль на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў.

Згодна з рашэннем Мінгарвыканкама, абмежаванне будзе дзейнічаць з 00.00 да 24.00 30 мая і 00.00 да 24.00 12 чэрвеня.

0
Выпускнік / Адказаць
09.05.2015 / 18:32
Купляць прыйдзецца або ў разліў, або на выпускным пасля поўначы.
0
Ганьба! / Адказаць
10.05.2015 / 00:12
У выніку купляюць больш напярэдадні. І адпаведна - выпіваюць. Не выпускнікі. Ганебны прыбытак.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру