09.05.2015 / 18:44

АНТ зняў з эфіру фільм «Бітва за Севастопаль» 10

Тэлеканал АНТ зняў з эфіру фільм «Бітва за Севастопаль», што меўся быць паказаны сёння ў эфіры канала цягам пяці гадзін (з 16:50 да 21:20 з перапынкамі).

На гарачай лініі канала адказваюць, што фільм зняты з эфіру без тлумачэння прычын.

Дарэчы, у саўндтрэку да фільма «Бітва за Севастопаль» і ім самім выкарыстана песня «Океана Ельзи» «Обіймі».

Разам з тым фільм можна паглядзець або непасрэдна на расійскім Першым канале, або на сайце канала.

Магчыма, стужка знята з эфіру беларускага канала з юрыдычных прычын.

На момант напісання матэрыялу ў эфіры АНТ ішоў фільм «Ваўкі», зняты «Беларусьфільмам» у 2009 г., указваў бягучы радок на сайце канала.

***

«Бітва за Севастопаль» — гістарычная драма, украінска-расійскі поўнаметражны біяграфічны фільм пра савецкую снайперку Людмілу Паўлічэнка. Выхад на кінаэкраны прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі. Прэм'ера адбылася 2 красавіка 2015 г.. Тэлевізійная прэм'ера мелася адбыцца ў тым ліку ў Расіі 9 мая 2015 года.

Стваральнікі фільма характарызавалі сваю працу як псіхалагічны фільм-біяграфію пра трагічны лёс жанчыны на вайне. У кінакарціне адлюстраваны падзеі 1937—1957 гадоў.

nn.by

0
алекс / Адказаць
09.05.2015 / 19:07
На эхо москвы я слышал что фильм хороший. Жаль...
0
Зміцер / Адказаць
09.05.2015 / 20:02
Жыву ў СПб. хадзіў на гэты фільм - вельмі файны. ніякіх штампаў, ніякай ідэалізацыі вайны...вельмі раю!
0
светлана / Адказаць
09.05.2015 / 21:34
Ходила на этот фильм в Минске.Очень понравился,психологически тонкий,цепляет за живое.Одним словом-жаль4
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру