09.05.2015 / 19:25

Хакей. Зборная Беларусі пасля перамогі фінаў апусцілася на 4-е месца ў групе 11

Яшчэ ўчора днём беларусы былі на 1-м месцы, а сёння ўжо на 4-м. Здарылася гэта пасля таго, як зборная Фінляндыі сёння вечарам выйграла ў Славакіі з лікам 3:0. Беларусы сёння былі разгромленыя Расіяй — 0:7.

Jaroslav Ožana, ČTK

Цікава, што фіны ў чатырох гульнях з пяці не прапусцілі ніводнай шайбы.

У самым першым матчы чэмпіянату свету яны прайгралі ЗША (1:5), а потым правялі чатыры сухія гульні: Данія (3:0), Нарвегія (5:0), Славенія (4:0), Славакія (3:0).

Супернікі не самыя моцныя, тым не менш.

ЗША, Расія, Фінляндыя — 12 (5 гульняў), Беларусь — 10 (5), Славакія — 7 (5), Нарвегія — 6 (6), Данія — 4 (6), Славенія — 0 (5).

Данія — Нарвегія — 4:1.

Нядзеля: Славенія — ЗША, Расія — Славакія.

Панядзелак: Фінляндыя — Беларусь (17:15), Славенія — Данія.

Аўторак: Беларусь — Нарвегія (13:15), ЗША — Славакія, Фінляндыя — Расія.

nn.by

0
Аляксей / Адказаць
09.05.2015 / 19:33
Такi ж цуд, як i з Салам у свой час. Нават з групы не выйдзем, хучэй за ўсё
0
путинец / Адказаць
09.05.2015 / 19:34
:)
0
Пятро Касьнерык / Адказаць
09.05.2015 / 19:40
фіны малайцы! дапамаглі братам беларусам!!!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру