09.05.2015 / 21:00

Гвардыёла дасягнуў папярэдняй згоды з «Манчэстар Сіці» 2

Галоўны трэнер «Баварыі» Хасэп Гвардыёла летам можа ўзначаліць «Манчэстар Сіці», паведамляе Bein Sports са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.

marca.es

Каталонскі спецыяліст, які ў 2008-2012 гг. узначальваў «Барселону», ужо дасягнуў папярэдняга пагаднення з кіраўніцтвам «гараджан».

Гвардыёла ўпершыню за сваю трэнерскую кар'еру пацярпеў тры паражэнні запар, саступіўшы «Баеру» (0:2), «Барселоне» (0:3) і «Аўгсбургу» (0:1).

На гэты момант галоўным трэнерам англійскага клуба з'яўляецца Мануэль Пелегрыні.

0
Урый з Электронiка / Адказаць
10.05.2015 / 07:02
Радиола
0
Генадзь Семянчук / Адказаць
10.05.2015 / 10:16
для мяне як даўнішняга заўзятара "Гараджан" цудоўная і прыемная навіна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру