Як растлумачылі ў дарожнай міліцыі, акцыя праводзіцца, у тым ліку, для фарміравання узаемна ветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху.
«На працягу тыдня інспектары ДАІ нададуць павышаную ўвагу кіроўцам мотатранспарту. Паўсюдна будуць праведзены мерапрыемствы сярод прадстаўнікоў адпаведных грамадскіх аб'яднанняў і клубаў, у працоўных калектывах, установах адукацыі і непасрэдна на дарозе», — распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Больш за тое, запланаваны адпрацоўкі месцаў правядзення забаўляльных мерапрыемстваў для моладзі, месцаў адпачынку, лесапаркавых зон, асабліва ў вячэрні і начны час.