Аднаго голасу не хапіла прэзыдэнту Чэхіі Вацлаву Кляўсу каб быць пераабраным на пасаду кіраўніка краіны. Падчас трэцяга запар галасаваньня чэскі парлямэнт ня змог абраць прэзыдэнта.

Выбары галавы дзяржавы павінны паўтарыцца 15 лютага. Паўтораная будзе таксама працэдура вылучэньня кандыдатаў. Абодва галоўныя канкурэнты‑ дзейсны прэзыдэнт Вацлаў Кляўс, як і яго апанэнт Ян Швэйнар, пацьвердзілі свой удзел у выбарчай гонцы.

Для абраньня прэзыдэнтам кандыдат павінен атрымаць 140 галасоў дэпутатаў, Вацлаву Кляўсу не хапіла аднаго голасу каб быць пераабраным. У сваю чаргу за прафэсара эканомікі Яна Швэйнара аддалі свае галасы 113 дэпутатаў.

Кляўс зьяўляецца кандыдатам кіруючай правай Грамадзянскай дэмакратычнай партыі, яго падтрымліваюць хрысьціянскія дэмакраты і некалькі незалежных дэпутатаў. Швэйнара падтрымліваюць апазыцыйныя сацыял‑дэмакраты, Зялёныя й частка хрысьціянскіх дэмакратаў.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0