11.02.2008 / 09:21

Смурод на беларуска‑літоўскай мяжы 2

Горы смецця вывозяць і звальваюць побач зь беларускай мяжой. Жыхары скардзяцца на смурод. Мэр Вільні, які сам прыехаў пацікавіцца сытуацыяй, ня змог стрымаць крывой грымасы, калі выйшаў з машыны й адчуў смурод.

«Жыве чалавек, харчуецца, а колькі праблем гэта выклікае», — філасофстваваў віленскі мэр, стоячы на размоклай жвіровай дарозе ў Шальчынінкскім раёне. Дрэнны пах адкідаў, які ўжо выклікаў пратэст жыхароў сталічных раёнаў Пілайтэ, Лаздзінай і Каралінішкес, нясе ў бок Шальчынінкскага раёна, піша «Lietuvos Rytas» у сваім дадатку «Sostine» («Сталіца»).

Але самае дрэннае, што гэты смурод можа прывесці да міжнародных наступстваў. Горы смецця вывозяць і звальваюць побач з беларуска‑літоўскай мяжой, а там ёсць вёскі і з літоўскага, і з беларускага боку.

Насыпы знаходзяцца ў чатырох кіламетрах ад распазнавальных знакаў дзяржаўнай мяжы.

Пацікавіцца становішчам у Шальчынінкскім раёне прыехаў асабіста мэр Вільні Ю.Імбрасас. Аднак моцны заходні вецер з боку Шальчынінкскага раёна гнаў смядзючы пах у кірунку Беларусі. Як толькі мэр выйшаў са службовага аўтамабіля, ён адчуў смурод і скрывіўся.

Westki.info з спасылкай на Delfi.lt

0
Кнехт / Адказаць
11.02.2008 / 13:41
Каб пазбавіцца непрыемнага паху, не трацячыся на ягоную крыніцу, прапаную выкарыстоўваць аэразольныя ўстаноўкі (што служаць для апрыскавння садовых дрэваў, напрыклад), зараджаныя парфумам. Можна яшчэ пажкодзіць нюх жыхарам, але дзеля гэтага ім давядзецца прыехаць у Мінск 25 сакавіка...
0
Nehta / Адказаць
14.02.2008 / 20:13
Прапаную стварыць свалку і на беларускай тэрыторыі каля літоўскай мяжы, а потым паспаборнічаць у каго большая "кучка" выйшла!!!!!!!!! Я не бачу нічога не звычайнага ў гэтай гісторыі, як вядома ва ўсім свеце ствараюць свалкі і ўзводзяць ядзерныя станцыі, як правіла, каля мяжы з суседняй краінай, безумоўна не па хрысціянскі атрымоўваецца, але...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру