У адміністрацыі НП «Белавеская пушча» паведамілі, што сапраўды створаны «статак для паляваньня», які папаўняецца ў адмысловым загоне. Гэта своеасаблівае беларускае ранча памерам 30 тысяч гектараў, агароджанае двухмэтровай мэталічнай сеткай. Дазвол на паляваньне на зубра тут каштуе 2 — 8 тысяч эўра. Канкрэтную суму вызначаюць характарыстыкі трафэю: даўжыня правага і левага рагоў, абхват рога ў аснове, велічыня капытоў і г.д. Па замове кліента яму прадаюць яшчэ шкуру і галаву забітага зубра.

Паводле афіцыйнага падліку, у Белавескай пушчы на сёньня больш як 730 зуброў. Аднак многія эколягі лічаць гэтую лічбу завышанай. У прыватнасьці, былы намесьнік дырэктара парка па навуцы Георгій Казулька кажа, што цяпер кіраўнікі лесагаспадарак атрымалі так званы «эфэкт зацікаўленасьці». Гэта значыць, што калі колькасьць зуброў большая, то начальнікі атрымліваюць больш дазволаў «на практычнае выкарыстаньне рэсурсаў гэтай жывёлы». Таму паляваньне на зуброў арганізуюць ужо ня толькі ў Белавескай пушчы, але і ў Прыпяцкім нацыянальным парку, і ў Бярэзінскім біясфэрным запаведніку…

Паводле: Галіна Баравая, BulletinOnline.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0