11.02.2008 / 11:58

На Гомельшчыне рэкі выходзяць зь берагоў 1

Пад’ём узроўню вады — у сярэднім да 6 сантымэтраў у суткі. Найбольш складаная сытуацыя на невялікіх рэках Палесься і шматлікіх прытоках Прыпяці.

З‑за анамальна цёплага надвор’я ў Гомельскай вобласьці рэкі выходзяць зь берагоў

Пад’ём узроўню вады — у сярэднім да 6 сантымэтраў у суткі. Найбольш складаная сытуацыя на невялікіх рэках Палесься і шматлікіх прытоках Прыпяці. Плюсавая тэмпэратура прывяла да раставаньня ледзянога покрыва вадаёмаў, крыгаходу й утварэньня затораў.

Пад’ёму ўзроўню вады спрыялі й дажджы. Да небяспечнага ўзроўню падтапленьня населеных пунктаў і сельскагаспадарчых палеткаў вада пакуль не даходзіць. Паводле ратаўнікоў, сытуацыя пад кантролем, а ў выпадку сур’ёзнай небясьпекі крыгавыя заторы давядзецца разбураць.

Паводле ont.by

0
Кнехт / Адказаць
11.02.2008 / 13:54
Ці даклаліся аб гэтым "прэзідэнту"? Мы ж ведаем, што ён не толькі рэгулюе фінансавыя плыні, але і надвор'е "дае". Можа, напрыклад, даць каманду адчыніць дзверы лядовых палацаў, каб панізіць тэмпературу навакольля...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру