Сяргей Іваноў

Першы віцэ‑прэм’ер Расеі Сяргей Іваноў прызнаў, што Расея пастаўляе газ Беларусі па цане таньнейшай, чым для іншых эўрапейскіх спажыўцоў.

«Сёньня Эўропа плаціць за 1000 кубамэтраў газу 314 даляраў. Лукашэнка сказаў, што ў яго няма такіх грошай», — сказаў першы віцэ‑прэм’ер Расеі ў нядзелю на міжнароднай канфэрэнцыі ў Мюнхене.

Пры гэтым ён адзначыў, што цэны на расейскія энэрганосьбіты не залежаць ад вонкавай палітыкі РФ.

«Сувязь цэн на нафту й газ з палітыкай? А яе няма», — сказаў Іваноў, адказваючы на пытаньні ўдзельнікаў канфэрэнцыі.

«Мы нікому не пастаўляем газ бясплатна», — адзначыў першы віцэ‑прэм’ер РФ.

Паводле ягоных слоў, цана на расейскія энэрганосьбіты вызначаецца «ўсім вядомай празрыстай рынкавай формулай».

Цяпер Беларусь купляе расейскі газ па цане 119 даляраў за 1000 кубамэтраў.

АФН

Фота — Барыс Сухінін (Creative Commons CC-BY-SA)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0