Кіраўнік Рады па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі Міхаіл Фядотаў заявіў, што ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка спыніла галадоўку, адразу, як вярнулася з бальніцы ў СІЗА.

«З боку дактароў да яе ніякіх прэтэнзій няма, яна прымае ежу, вага яе дасягнула 60 кг. Яна спыніла галадоўку як раз пасля таго, калі вярнулася з бальніцы. Яна рыхтуецца да суда, сустракаецца са следчымі, вывучае матэрыялы», — адзначыў Фядотаў.

Паводле яго слоў, на ўмовы ўтрымання ў СІЗА Саўчанка не скардзіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?